19.03.2014

Вывучаем мову разам!


Які добры сайт мы з мамаю знайшлі!  Можна вывучаць беларускую мову дома, праз інтэрнэт! Не ведаю, калі я здолею пазнаёміцца з усімі заняткамі. На сённяшні дзень іх ўжо 30! Як на мой погляд, не ўсё можа зацікавіць дзяцей. Але з дапамогай дарослых, бацькоў або настаўнікаў, можна выбраць найбольш цікавыя заданні. Напрыклад, з першага задання я даведалася, як вітаць і звяртацца да іншых людзей.  А яшчэ мяне зацікавілі беларускія народныя імёны. Я даведалася, як будуць гучаць імёны маіх родных. Шкада, што не знайшла толькі імя яшчэ адной сваёй бабулі Валянціны. 

Брацік Глеб – Глебка, Глебік
Маці Наталля – Наталка, Наталька, Натася, Наталя
Бацька Кірыл – Кірыла, Кірык, Кірук, Кір’ян
Бабуля Вольга – Вольця, Волька, Вальжына
Дзядуля Валерый – Валер, Валерка
Дзядуля Уладзімір –Валодзік, Валодзька, Валодусь, Валадар, Валодша, Ладзік, Уладзік, Ладысь, Уладысь, Уладамір, Ладамір, Ладша
Цётка Ганна – Ганка, Анця, Ганця, Гануся, Гануля
Я, Марыя – Марыля, Маруся, Марка, Мар’яна, Мара, Марця, Марыся 

А як гучаць вашы імёны па-беларуску? Давайце знаёміцца!

1 комментарий: