Показаны сообщения с ярлыком блог. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком блог. Показать все сообщения

17.02.2015

Інтэрнэт у маім жыцці

Апошнім часам я мала пішу ў блог, але гэта не значыць, што я пакінула Інтэрнэт. Я шмат чаго выкладваю ў свой Інстаграм, свае малюнкі і фатаграфіі. Калі ёсць жаданне, можна сачыць за мной на маёй старонцы, якая выглядае так:


Мой смартфон заўсёды са мной, і гэта дазваляе мне лавіць розныя моманты з майго жыцця. Пасля таго, як мама наладзіла аўтазагрузку маіх фатаграфій, Google дапамагае маім фатаграфіям станавіцца яшчэ прыгажэйшымі. Напрыклад, збірае гісторыі аднаго дня, тут можна паглядзець мой дзень у Празе.

А вось якую цудоўную панараму Прагі Google сабраў з некалькіх маіх фатаграфій:


А яшчэ ў мяне шмат ўрокаў! Большасць з іх мне падабаецца, але застаецца мала часу. Таму хочацца ўжо, каб хутчэй наступіла лета ці хаця б вясна!

01.12.2012

Маё першае беларускае свята



Сёння я прысутнічала разам з мамай на свяце беларускіх настаўнікаў. Мяне здзівіла, што ёсць людзі, якія заўсёды гавораць па-беларуску. Мне здаецца, што я адна з трэціх класаў маёй школы бачыла і чула гэтых людзей! Мне падарылі шмат дыскаў з мультыкамі на беларускай мове. Сёння з  маім малодшым брацікам Глебам глядзелі мультык пра Людажэра і Аслюка. Калі вы не здагадаліся, гэта пра Шрэка! Я вельмі удзячная журы за падарункі, а маёй маме - за гэты блог!