Показаны сообщения с ярлыком малюнкі. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком малюнкі. Показать все сообщения

07.07.2015

Малюем парасон

Гэта мой новы малюнак - парасон. Калi вы хочаце крышку пазнаць пра працэс малявання, глядзiце калаж пасля малюнку.

19.11.2014

Маi малюнкі на планшэце

Я вельмi люблю маляваць! Калi я стану дарослай, я мару стаць iлюстратарам цi  яшчэ кiм - небудзь, хто спецыялiзуецца на маляваннi. Але мне трэба ýмець рабiць гэта не толькi на паперы, но I ý электроннам стане (на планшэце).  Гэтыя малюнкi я малявала ý праграмах SketchBook i S Note, паглядзiце: 





11.03.2014

Вясёлыя калажы

З дапамогай праграммы PS Touch я навучылася ствараць розныя калажы, некаторыя з iх атрымлiваюцца вельмi cмешнымi!   Напрыклад, вось дзве гicторыi пра майго брацiка Глеба (  пад нумарам 1 фатаграфiя, якую я ¥зяла за аснову)

20.01.2013

Сустрэча ў Новым годзе!

Доўга я нічога не пісала ў блог. За гэты час столькі ўсяго здарылася! Каб доўга не пісаць, частку з таго, што было са мной ў снежні, я вырашыла намаляваць. Спадзяюся, што мой малюнак выглядае выразна.


Самае галоўнае, што мне споўнілася ужо 9 год! У мяне быў вельмі цікавы Дзень нараджэння, на які прыйшлі мае сябры і родныя. А ў хуткім часе прыйшоў Новы год і пад сваёй ёлкай мы знайшлі добрыя падарункі. Нездарма мы з Глебам так рыхтаваліся!



01.12.2012

Маё першае беларускае свята



Сёння я прысутнічала разам з мамай на свяце беларускіх настаўнікаў. Мяне здзівіла, што ёсць людзі, якія заўсёды гавораць па-беларуску. Мне здаецца, што я адна з трэціх класаў маёй школы бачыла і чула гэтых людзей! Мне падарылі шмат дыскаў з мультыкамі на беларускай мове. Сёння з  маім малодшым брацікам Глебам глядзелі мультык пра Людажэра і Аслюка. Калі вы не здагадаліся, гэта пра Шрэка! Я вельмі удзячная журы за падарункі, а маёй маме - за гэты блог!

29.10.2012

Успамін пра лета: Зорнае неба жніўня

Напрыканцы лета, у жніўні, мы з мамай ўбачылі вельмі шмат зорак на небе. На жаль, ніхто з нас не ведаў іх назвы. Але зорнае неба было такое прыгожае, што мне не хацелася ісці дадому. Потым ў школе я гэта намалявала.
Зорнае неба
А гэта адна з любімых нашых песень, якая нагадвае нам пра жнівеньскае неба:
Стэфан "Абарваная струна"
Музыка і словы: А. Камоцкі