Сёння я прысутнічала разам з мамай на свяце беларускіх настаўнікаў. Мяне здзівіла, што ёсць людзі, якія заўсёды гавораць па-беларуску. Мне здаецца, што я адна з трэціх класаў маёй школы бачыла і чула гэтых людзей! Мне падарылі шмат дыскаў з мультыкамі на беларускай мове. Сёння з маім малодшым брацікам Глебам глядзелі мультык пра Людажэра і Аслюка. Калі вы не здагадаліся, гэта пра Шрэка! Я вельмі удзячная журы за падарункі, а маёй маме - за гэты блог!
Маруся, віншаванні!
ОтветитьУдалитьДругім разам нагадай матулі, каб фоцік з сабою ўзяла - здымкі былі б вельмі дарэчы. А так я не магу пазнаць нікога з журы)) А ўсё роўна дзякуй за малюнкі.
А што, сапраўды ў журы амаль усе ў акулярах? Я таксама акуляры нашу.
Вялікі дзякуй за віншаванні! Калі Вам яшчэ цікава, то сярод журы быў адзін чалавек без акуляраў. Мабыць, на маём малюнке гэта не вельмі выразна відаць.
УдалитьМалайчынка!Віншую!Асабліва прыемна зауважыць,што ты удзячна маме.
ОтветитьУдалитьВялікі дзякуй за Вашы добрыя словы. Без мамы я бы не здолела стварыць гэты блог. І пішу ў яго таксама з дапамогай мамы.
УдалитьМаруся! Вельмі цікава, асабліва пра мультыкі. А есць лі на тым дыске мультыкі беларускіх аніматараў?
ОтветитьУдалитьМара, нам з маім брацікам вельмі спадабалася глядзець мультыкі на беларускай мове. На дзіва, мы амаль ўсё разумелі. Так, ёсць адзін дыск з мультыкамі ад Беларусьфільма. Сярод 7 мультыкаў мне больш спадабаўся мультык пра Несцерку.
УдалитьДобры дзень, Марыся! Вельмi цiкава чытаць твой блог. У мяне ёсць дачка Насця амаль твайго ўзросту - ёй 9 год. Хутка будзе свята, на якiм будзе шмат людзей, якiя заўсёды гавораць па-беларуску, - i дарослых, i дзетак http://dzietki.by/forum/viewtopic.php?p=287613#287613 Спадзяюся, што i ты там будзеш
ОтветитьУдалитьВялікі дзякуй за запрашэнне. На жаль, у гэты час я хварэла. Амаль увесь снежань прасядзела дома і не магла нават пісаць у блог. Мы з мамай паглядзелі фотаздымкі з вашага свята тут. Дарэчы, 25 снежня мне таксама споўнілася 9 год.
Удалить