21.10.2012

Малюнкі беларускай восені

Неба Беларусі

6 комментариев:

  1. Маруся, а ты заўважала. які цікавы колер у неба. прыхаванага за паўпразрыстымі дрэвамі? Пад вакном маёй маці расце бяроза. Ідучы сонечным днём паўз двор, я абавязкова падымаю галаву і гляджу на гэтую бярозу, вышукваючы паміж галінкамі кавалачкі неба - бэзава-блакітнага, амаль фіялкавага. На маю думку, гэта найпрыгажэйшае неба ў свеце - неба над роднай хатай.

    ОтветитьУдалить
  2. Я люблю глядзець на неба. І люблю фатаграваць яго. Мне цяжка сказаць, дзе неба найпрыгажэйшае. У мяне ёсць фатаграфіі неба над морам, дзе жывуць мае дзядуля і бабуля. Там таксама прыгожае неба! Дзякуй за ўвагу к майму блогу! Маруся

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Марыся, звярні ўвагу: Увага і Павага - ДА чалавека, ДА блога (не К). Поспехаў!

      Удалить
    2. Дзякую Вам за дапамогу! І за ўвагу ДА нас!

      Удалить
  3. Вельмі прыемна, што ты цікавішся беларускай мовай. У наш час яе больш зневажаюць, чым паважаюць, асабліва дзеці. Хай неба над тваёй галавой заўсёды будзе блакітным!!!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякуй за Вашы добрыя словы. Прабачце, але я толькі нядаўна заўважыла Ваш каментар.

      Удалить