18.10.2012

Скрыначка з паперы

Мой сябар Данік мяне навучыў рабіць прыгожыя скрыначкі з паперы. Можа хто-небудзь захоча паспрабаваць зрабіць іх? Тады я зараз Вам пакажу, як гэта зрабіць.
1. Вазьміце каляровую паперу і нажніцы.
2-3. Зрабіце з бумагі квадрат.
4-5. Зрабіце з квадрата трохвугольнік. Для гэтага загніце квадрат папалам, каляровым бокам унутр.
6-7. Сагніце вялікі трохвугольнік у маленькі.
8-9-10. На двух баках маленькіх трохвугольнікаў адагніце вуглы назад пасярэдзіне.
11. Атрымаецца трохвугольнік з лініямі з двух бакоў пасярэдзіне.

12. Выгніце адзін вугал трохвугольніка так, каб атрымаўся невялікі квадрат.
13. Калі зрабіць таксама з другога боку, у Вас атрымаецца  не трохвугольнік, а квадрат.
14. Адагніце  вугал квадрата кнізу з абоіх бакоў.
15. Складзіце гэтыя вуглы унутр, каб сперадзі і ззаду атрымаліся квадраты. 
16-18. Загніце на гэтых квадратах з двух бакоў 3 вуглы у сярэдзіну.

19. Калі Вы усё зрабілі як трэба, у Вас  атрымаецца фігура, як на гэтым фотаздымку.
20-21. Адагніце з двух бакоў верхнія прамавугольнікі.
22-23. Вось што у Вас атрымаецца!
24. Раскрыйце сваю скрыначку!

Складвала і фатагравала Маруся 


8 комментариев:

  1. Вельми цудоуна!Паспрабую зрабиць сама.

    ОтветитьУдалить
  2. Дзякую табе, Маруся! Успомнілася дзяцінства, калі сама рабіла такія ж скрыначкі. А зараз у мяне 5 клас у школе. Як ты думаеш, мо трэба іх навучыць складаць гэткія ж? магчыма, ім таксама будзе цікава?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую, спадарыня АГАтка! Я вучуся ў 3 класе, і амаль усе дзеці умеюць складаць такія скрыначкі. Паспрабуйце навучыць і сваіх вучняў. Маруся

      Удалить
  3. Прывітанне, Маруся! Нядаўна мая дачушка Анэлька навучылася рабіць такія скрыначкі. Яна ў першым класе і робіць такія падарункі аднакласнікам. Малайчына. што зрабіла столькі фатаздымкаў.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякуй за добрыя словы, спадарыня Алена! Ваша дачушка Анэлька таксама малайчына. Цікава б было паглядзець на яе скрыначкі. Маруся

      Удалить
  4. У дзяцінстве калісьці рабіла такія вось скрыначкі. З гадамі ўсё забылася. Дзякуй, што нагадала, як гэта робіцца!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Я вельмі здзіўлена, што усім падабаецца рабіць скрыначкі з паперы! Я раней думала, што гэта падабаецца толькі мне і маім аднакласнікам!

      Удалить