Пра мяне

Добрага часу ўсім!

Вітаю Вас на старонках майго блогу! 

Я звычайная дзяўчынка, я жыву у горадзе Мінску. У мяне вялікая сям'я: прыгожая матуля, сур'ёзны тата, вясёлы брацік Глеб, а таксама дзядулі, бабулі, дзядзькі і цётка. Усіх іх я вельмі паважаю і люблю!


© Маруся

Нядаўна я пачала вывучаць беларускую мову, якая мне падабаецца. Але дома ніхто на ёй не гаворыць. Мама прапанавала стварыць гэты блог, каб я спрабавала чытаць і пісаць па-беларуску. Гэта для мяне не так уж і лёгка, але мая мама заўсёды побач і дапамагае. Калі я пачала пісаць у блог, мне было усяго 8 гадоў, зараз мне ужо 10 і я крыху падрасла.
Калі Вам цікава пагаварыць са мной, пішыце нам, мы з мамай будзем чакаць!
Я размаўляю, чытаю і пішу на рускай, беларускай і ангельскай мовах.

13 комментариев:

  1. Прыемна пазнаёміцца, Марыся! Мне ў цябе тут вельмі падабаецца! Ты - МАЛАЙЧЫНКА!

    ОтветитьУдалить
  2. Дзякуй за добрыя словы! Вы мяне прыемна здзівілі, мяне яшчэ ніколі не называлі Марысей! Гучыць нязвыкла, але цикава! Маруся

    ОтветитьУдалить
  3. Добры вечар, Марысенька! Жадаю і табе, і тваёй сям'і поспехаў! А таксама чакаю на вашым блогу новых малюнкаў -- яны класныя!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякую за ўвагу к маім малюнкам і запісам. Буду старацца! Маруся

      Удалить
  4. Мсціслаў Церашкоў28 октября 2012 г. в 10:46


    Прывітанне ,Маруся!
    Мяне завуць Мсціслаў.Мне 8 гадоў.Я таксама жыву ў горадзе Мінску.Я добра ведаю беларускую мову.У маёй сям'і ўсе размаўляюць па-беларуску.Я ў сям'і самы старэйшы.У мяне ёсць два брацікі і адна сястрычка.Аднаго браціка завуць Якуб.Яму 11 дзён.Другога брата клічуць Кандрат.Кандратку 4 гады.Маю сястру клічуць Ганна Казімера,ёй 6 з паловай гадоў.Прыемна было пазнаёміцца!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Прывітанне, Мсціслаў! Рада з табой пазнаёміцца! У цябе вялікая сям'я. У вас прыгожыя імёны! Я толькі пачала вывучаць беларускую мову. Я яе чую толькі ў школе на ўроку. І яшчэ ў вёсцы. Маруся

      Удалить
    2. Мсціслаў!Выбачай, калі ласка, што доўга не адказвала! Мая мама была ў Маскве, а я адна не заходжу ў блог. Я займаюся сучаснымі танцамі, хаджу у спартыўную школу на плаванне, вучуся ў музычнай школе ўжо 4 гады па класу фартэпіяна і харавога пенія, займаюся бісерапляценнем і малюю ў студыі. Калі выпадае свабодная гадзіна, дома люблю пагуляць з сваім брацікам у тэатр. Яшчэ люблю вазіцца з сваімі хамякамі.

      Удалить
  5. Добры Дзень Марыся! Я гачу пазнаць цябе лепш. Калі вы хачаце,вы можаце забачыць мой блог! nashajabelarus.blogspot.com

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Прывітанне, Mati! Разам з мамай пабачылі твой блог. У пытаннях на тваім блогу не было выбару для майго ўзроста. Мне 9 гадоў, я таксама вывучаю беларусскую мову. Весці гэты блог мне дапамагае мая мама.

      Удалить
  6. Прабачце Марыся! Я змяніцца гэту!....Як вашы справы? Як ваша сям’я?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Добры дзень, Маці! У мяне ўсё добра, вучуся ў школе, чакаю вясну!

      Удалить
  7. Марыся, прывітанне! Гэта Алена. у мяне цяпер ёсць свой блог. http://umrazum.wordpress.com/ Некаторыя творы ты магла бачыць на "Нашых дзетках", а іншыя раней нідзе не публікаваліся.Калі нешта зацікавіць, буду рада.

    Прывітанне ад Мсціслава. Даўно не заходзілі да цябе, не ведалі. што ты ўрэшце адказала ))))

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Добрага часу, Алена! Пабачылі з мамай Ваш блог. Перадайце ад мяне прывітанне да Мсціслава. Я зараз не вельмі часта пішу ў блог, усё не паспяваю!

      Удалить