23.07.2015

Творы для чытання летам


07.07.2015

Малюем парасон

Гэта мой новы малюнак - парасон. Калi вы хочаце крышку пазнаць пра працэс малявання, глядзiце калаж пасля малюнку.

21.02.2015

21 лютага - Дзень роднай мовы

Што такое Беларусь? 
Гэта Белая Русь, 
Гэта шмат каласоў у полі, 
Гэта добрыя вучні ў школе.
Гэта лес, і гэта бор - 
Беларускі наш узор.
Гэта добрая краіна!
Беларусь - наша Радзіма!

Марыся Чамаданава, 10 гадоў


Даволі часта ў музычнай школе мы спяваем песні на роднай мове. 

17.02.2015

Інтэрнэт у маім жыцці

Апошнім часам я мала пішу ў блог, але гэта не значыць, што я пакінула Інтэрнэт. Я шмат чаго выкладваю ў свой Інстаграм, свае малюнкі і фатаграфіі. Калі ёсць жаданне, можна сачыць за мной на маёй старонцы, якая выглядае так:


Мой смартфон заўсёды са мной, і гэта дазваляе мне лавіць розныя моманты з майго жыцця. Пасля таго, як мама наладзіла аўтазагрузку маіх фатаграфій, Google дапамагае маім фатаграфіям станавіцца яшчэ прыгажэйшымі. Напрыклад, збірае гісторыі аднаго дня, тут можна паглядзець мой дзень у Празе.

А вось якую цудоўную панараму Прагі Google сабраў з некалькіх маіх фатаграфій:


А яшчэ ў мяне шмат ўрокаў! Большасць з іх мне падабаецца, але застаецца мала часу. Таму хочацца ўжо, каб хутчэй наступіла лета ці хаця б вясна!

21.11.2014

А ý нас ужо снег пайшоý!

Учора ранiцай яшчэ не было снегу. Я захварэла i не выходзiла на вулiцу. А калi мой малодшы брацiк Глеб прыйшоý са школы, ён сказаý: "Снег пайшоý! Ура!". Я спачатку не паверыла яго словам, кажу:"Якi снег! Гэта, напэýна, дождж!". Но потым я зiрнула ý акно - снег сапраýды iшoý! Над Мiнскам лёталi вясёлыя сняжынкi, якiя зазiралi ý вакно i падалi ýнiз.



19.11.2014

Маi малюнкі на планшэце

Я вельмi люблю маляваць! Калi я стану дарослай, я мару стаць iлюстратарам цi  яшчэ кiм - небудзь, хто спецыялiзуецца на маляваннi. Але мне трэба ýмець рабiць гэта не толькi на паперы, но I ý электроннам стане (на планшэце).  Гэтыя малюнкi я малявала ý праграмах SketchBook i S Note, паглядзiце: